Ціханоўская ў віншаванні назвала "наймацнейшы падмурак" беларусаў
Святлана Ціханоўская
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ў віншаванні з Божым Нараджэннем назвала "наймацнейшы падмурак" беларусаў. Гэта "вера ў чалавека, у яго здольнасць змяняць свет да лепшага" (з'явілася і віншаванне ад старшыні Рады БНР).
"Гэтая вера дае нам сілы ісці наперад, натхняе нас з году ў год, — кажа ў відэазвароце Ціханоўская. — Нават у самыя цяжкія часы яна матывуе нас рухацца далей. Мы працягваем клапаціцца, падтрымліваць адно аднаго — і ствараем вялікую сям’ю, дзе кожнаму ёсць месца за калядным сталом. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве гэтая вера. Бо з ёй у сэрцы мы здольныя дамагчыся ўсяго, чаго прагнем".
Святлана Ціханоўская павіншавала з Калядамі тых беларусаў, якія іх адзначаюць 25 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.