Грошы Еўрасаюза: колькі іх пайшло “на бізнес” і пры чым тут АВВА — эфір
Марына Гірын
Абяцанне выдаткаваць суму ў 30 мільёнаў еўра на падтрымку дэмакратычнага грамадства Беларусі мела нечаканы эфект. І тут гаворка нават не пра тое, як ўсе наўкол нечакана ператварыліся ў аўдытараў і пачалі выстаўляць прэтэнзіі наконт эфектыўнасці раней выдаткаваных 140 мільёнаў. Раптам прагучалі словы Латушкі, што каля 30% сродкаў, вылучаных ЕС беларускай грамадзянскай супольнасці, ішлі на бізнес. І ён назваў адказнага за такое размеркаванне — Андрэй Ягораў. Наўздагон першы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка па тлумачэнні наконт мэтавасці скарыстання выдаткаваных “на бізнес” сум скіраваў у тым ліку да BEROC і АВВА.
Якое дачыненне мае АВВА да сродкаў, якія выдаткоўваліся ЕС беларускай грамадзянскай супольнасці, і якія сумы яны насамрэч атрымалі? Адкуль у АВВА фінансаванне і як яно размяркоўвалася? Ці магчымыя шэрыя схемы з грашыма ЕС і ці ёсць чым пахваліцца са зробленага АВВА цягам 2024 года? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.