Літва ўводзіць новыя нацыянальныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Літоўская мытня

Літоўская мытня / lrmuitine.lt

Новыя санкцыі супраць Беларусі і Расіі ўводзіць з 1 студзеня 2025 года Літва, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.

Гаворка ідзе менавіта пра санкцыі на ўзроўні адной дзяржавы. На пачатку снежня гэтыя санкцыі прыняў літоўскі ўрад.

Літва абнавіла спіс тавараў падвойнага прызначэння, увоз якіх абмежаваны для вывазу ў Беларусь і Расію. У новы пералік увайшлі цэнтрыфугі, машыны і апараты для фільтрацыі ці ачысткі вадкасцяў або газаў, розныя кампаненты транспартных сродкаў (такія як трансмісійныя валы, падшыпнікі, счапленні, каробкі перадач, запчасткі), а таксама дарожныя трактары ды іншыя тавары.

Літоўскі ўрад выключыў з свайго санкцыйнага спісу тыя тавары, якія трапілі ў "чорны спіс" Еўрасаюза.

Дзеянне літоўскага "чорнага спісу" разлічанае на бліжэйшы год — да 2 студзеня 2026-га.

Абмежаванні на транзіт тавараў у Беларусь і Расію Літва ўвялі ў ліпені 2023 года. Тады ў "чорны спіс" уключылі прадукцыю, якая выкарыстоўваецца "ў ваенных мэтах ці для павелічэння магутнасцяў расійскай прамысловасці". На гэтыя тавары стала неабходна падаваць дэкларацыі вытворцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі