Перад расійскім вайсковым аб'ектам у Беларусі з'явілася лінія акопаў

Расіянам раптам спатрэбіліся дадатковыя ўмацаванні (ілюстрацыйнае фота)

Расіянам раптам спатрэбіліся дадатковыя ўмацаванні (ілюстрацыйнае фота) / ria.ru

Перад расійскім вайсковым аб'ектам у Зябраўцы на Гомельшчыне з'явілася лінія акопаў. Іх выкапалі ў снежні 2024 года. Акопы заўважныя пры праездзе па трасе М-10, піша "Флагшток".

Размяшчэнне ўмацаванняў можа сведчыць пра ўзмацненне згаданага вайсковага аб'екта "для гіпатэтычных ваенных дзеянняў з паўднёва-ўсходняга боку старога аэрадрома, які выкарыстоўваецца расійскай арміяй", адзначае выданне.

Вёска Зябраўка знаходзіцца ў Гомельскім раёне. З мясцовага аэрадрома яшчэ перад 22 лютага 2022-га зрабілі стацыянарную базу расійскіх войскаў. Там размяшчаліся ракетныя комплексы, якія абстрэльвалі тэрыторыю Украіны. У жніўні 2022 года ў Зябраўцы падарвалі расійскі шматмэтавы радар кіравання агнём. Цяпер аэрадром добра ахоўваецца.

Перад расійскім вайсковым аб'ектам у Беларусі з'явілася лінія акопаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі