За фота аэрадрома ў Зябраўцы гамельчуку прысудзілі 9 гадоў калоніі

Зябраўка / Turspeak.ru
Зябраўка / Turspeak.ru

Жыхару вёска Зябраўка Гомельскага раёна Яўгену Глушкову прысудзілі 9 гадоў калоніі. Такое рашэнне прыняў Гомельскі абласны суд на закрытым працэсе, паведамляюць праваабаронцы.  

Хлопца вінавацілі ў здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.

У ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы, як пісалі СМІ, падарвалі расійскі шматмэтавы радар кіравання агнём. Мінабароны Беларусі пацвердзіла, што быў выбух, прычынай было названае загаранне рухавіка ў "адзінцы тэхнікі".

Пасля гэтага інцыдэнта сілавікі пачалі правяраць мясцовых жыхароў. У тэлефоне ў Глушкова знайшлі кантакты розных украінцаў і стары здымак аэрадрома ў Зябраўцы, які ён рабіў з дрона некалькі гадоў таму. Гэтага было дастаткова для яго затрымання. Перад затрыманнем ён працаваў ветэрынарам у адной з гомельскіх клінік.

За фота аэрадрома ў Зябраўцы гамельчуку прысудзілі 9 гадоў калоніі

Яўген Глушкоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі