Defence-blog: на Зябраўцы падарваны расійскі шматмэтавы радар кіравання агнём

Defence-blog: на Зябраўцы падарваны расійскі шматмэтавы радар кіравання агнём

На вайсковым аэрадроме ў Зябраўцы пад Гомелем быў падарваны расійскі шматмэтавы радар кіравання агнём, піша defence-blog.com. Выданне спасылаецца на крыніцу, знаёмую з разведданымі.

Паведамляецца, што гэта радар кіравання агнём і паражэння 92N6, вядомы ў NATO як Grave Stone. Ён нібыта быў падарваны ў выніку магутнага выбуху.

Пра выбух каля Зябраўкі ў ноч на 11 жніўня паведамлялі шматлікія ТГ-каналы і СМІ. З гэтай авіябазы расійскія войскі часта наносяць удар па Украіне. Там размяшчаецца шмат расійскай вайсковай тэхнікі і самалётаў. 

Мінабароны Беларусі пацвердзіла выбух. Афіцыйнай прычынай было названае загаранне рухавіка ў "адзінцы тэхнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі