Каля Зябраўкі ўначы чулі выбух, Мінабароны кажа пра загаранне тэхнікі

Каля Зябраўкі ўначы чулі выбух, Мінабароны кажа пра загаранне тэхнікі

Каля аэрадрома "Зябраўка" пад Гомелем уначы мясцовыя жыхары чулі выбухі і адчувалі выбуховую хвалю.

У тг-канале flagshtok паведамляецца, што выбухі чулі паміж 0:25 і 0:32 паводле мінскага часу. 

Аэрадром "Зябраўка" яшчэ перад пачаткам вайны быў ператвораны ў стацыянарную базу расійскіх войскаў. Там размяшчаюцца ракетныя комплексы, здольныя абстрэльваць тэрыторыю Украіны. Перыядычна з'яўляюцца паведамленні пра абстрэл Украіны менавіта з гэтай тэрыторыі.

Зранку 11 жніўня прэс-служба Мінабароны заявіла, што каля 23-й гадзіны ў раёне Зябраўкі "падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля пваедзенай замены рухавіка адбылося яе загаранне". Гаворыцца, што тэхніку пагасіў асабовы склад, пацярпелых пры здарэнні няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі