Ціханоўская: хай самараспусціцца той, хто гэта прапануе, нам патрэбная перамога
Святлана Ціханоўская
Год 2024, сярод іншага, стаўся адметны тым, што гэта быў апошні год перад чарговай электаральнай кампаніяй, якую чамусьці працягваюць называць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Вынік гэтага выбарчага рытуалу прадказальны яшчэ да яго пачатку, але тым не менш менавіта факт “выбараў” зрабіўся прычынай шмат якіх спрэчак, супярэчнасцяў і нават скандалаў у асяродку дэмакратычнай супольнасці. Гэта і размовы пра неабходнасць змяніць стратэгію дзеля вызвалення палітвязняў, і развагі пра статус дэмсілаў і найперш Святланы Ціханоўскай пасля 26 студзеня 2025 года, і шмат чаго іншага.
Што стала галоўным расчараванне, а што — натхненнем 2024 года і ці не час дэмсілам змяняць стратэгію ў дачыненні да Лукашэнкі і яго рэжыму? Ці ёсць у дэмсілаў рэальныя магчымасці вызваліць палітвязняў і ці не варта падумаць пра “самароспуск”? Ці не час дэмсілам заняцца мілітарысцкай павесткай і ці гатовыя мы да сілавога сцэнара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.