Сілавікі просяць некаторых беларусаў паўторна "добраахвотна заплаціць" за данаты

ГУБАЗіК, ілюстрацыйнае фота

ГУБАЗіК, ілюстрацыйнае фота

Некаторых людзей, якія раней "добраахвотна кампенсавалі" свае данаты пасля выклікаў у КДБ, цяпер выклікаюць у іншыя сілавыя ведамствы — ГУБАЗіК і Дэпартамент фінансавай разведкі КДК. Пра такія выпадкі стала вядома праваабаронцам "Вясны".

Людзям кажуць, нібыта знайшлі іншыя іх данаты і патрабуюць зноў заплаціць. Пры гэтым сілавікоў не цікавіць ранейшая плата ў КДБ — маўляў, гэта іншае ведамства і іншая справа.

Таксама, як паведамлялася раней, людзей, якія аплацілі "кампенсацыю" за данаты, выклікаюць у пракуратуру. Ім прапануюць падпісаць паперы з папярэджаннем перад будучымі "выбарамі".

Пад пагрозай рэпрэсій за данаты сілавікі сабралі з беларусаў больш за 356 тымяч долараў. Такую суму яны называлі ў сакавіку 2024-га. Летась такім чынам сабралі больш 37 мільёнаў рублёў. У некаторых выпадках "кампенсацыя" была ў сотні разоў большая за данат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі