Італія на чвэрць павялічыла выдачу візаў беларусам

Італія, ілюстрацыйнае фота

Італія, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Італія ў 2024 годзе на чвэрць павялічыла колькасць візаў, выдадзеных грамадзянам Беларусі.

Як паведамляе італьянская амбасада, сёлета нашым суайчыннікам гэтая краіна выдала крыху менш за 50 тысяч уязных віз. Гэта амаль на 10 тысяч віз больш, чым летась.

У амбасадзе падкрэсліваюць, што "гэта выдатны паказчык, які быў дасягнуты дзякуючы бесперапыннай працы візавага аддзела, а таксама каштоўнаму ўзаемадзеянню са знешнім пастаўшчыком паслуг TLScontact".

Летась італьянская амбасада выдала беларусам больш за 40 тысяч віз. Тады гэта было рэкордным паказчыкам. Аднак кіраўнік італьянскай місіі ў Беларусі Тамаза П'етра Маркеджані на пачатку года казаў, што ў 2024-м яны плануюць пабіць рэкорд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі