Італія змяніла для беларусаў правіла падачы дакументаў на візы

Пасольства Італіі ў Мінску

Пасольства Італіі ў Мінску / yandex.by

Пасольства Італіі ў Беларусі змяніла правілы падачы дакументаў для атрымання шэнгенскай візы. Дакументы з гэтага часу прымаюцца толькі ў папяровым выглядзе, гаворыцца ў паведамленні пасольства. Дакументы, пададзеныя ў лічбавым фармаце (перададзеныя па электроннай пошце ці на знешніх носьбітах), разглядацца не будуць. Пры гэтым пералік дакументаў скараціўся.

Так, з кастрычніка больш не трэба пацвярджаць фінансавыя сродкі на падарожжа для непаўналетніх, якія падарожнічаюць з бацькамі. Дастаткова будзе прынесці ў пасольства ліст, падпісаны адным з бацькоў, што ён/яна бярэ на сябе выдаткі па паездцы. Не трэба будзе таксама пацвярджаць фінансавыя магчымасці мужа ці жонкі, які/якая падарожнічае са сваёй шлюбнай паловай — спонсарам. У гэтым выпадку таксама неабходна будзе толькі спонсарскі ліст ад таго, хто бярэ на сябе выдаткі.

Акрамя таго, у пасольства больш не трэба будзе прыносіць білет на аўтобус ці дакументы на аўтамабіль, каб пацвердзіць праезд з Мінска да аэрапорта вылету. З пераліку дакументаў выключылі таксама пацвярджэнне месца пражывання ў транзітных краінах, электронны ключ індывідуальнага прадпрымальніка (дастаткова першай старонкі) і дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на нерухомасць у Беларусі.

Нагадаем, пасольства Італіі застаецца адной з нямногіх магчымасцяў для беларусаў аформіць турыстычную шэнгенскую візу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі