Навучанне ў Польшчы: якія змены чакаюць беларусаў у 2025 годзе

Студенты за столом

Новыя правілы для беларусаў у Польшчы: візы, экзамены і кантроль у вну / pixabay.com

У 2025 годзе беларускія студэнты ў Польшчы сутыкнуцца з новымі зменамі ў сістэме паступлення і навучання. Прадстаўніца Маладзёжнага блока фракцыі Каардынацыйнай рады Ліза Пракопчык правяла аналіз польскіх законапраектаў і прадставіла змены, якія закрануць і беларусаў.

У дакуменце, акрамя адукацыі, закранаецца шырокі спектр пытанняў: ад атрымання грамадзянства да вядзення камерцыйнай дзейнасці.

Што змянілася за апошнія гады?

Пасля адмены ў 2022 годзе пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі беларускія абітурыенты сутыкнуліся з цяжкасцямі пры паступленні ў польскія вну. Працэс пацвярджэння атэстата стаў больш складаным. У 2024 годзе сітуацыя яшчэ больш пагоршылася: Мінадукацыі Беларусі спыніла выдачу даведак, якія пацвярджаюць сапраўднасць атэстатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі