Сілавікі і гэбэшнікі: хто займаецца "бяспекай" ва ўніверсітэтах Беларусі

Хто займаецца "бяспекай" ва ўніверсітэтах Беларусі

Хто займаецца "бяспекай" ва ўніверсітэтах Беларусі / @rubanau_collage

Пасля 2020 года ў беларускіх універсітэтах з'явіліся так званыя "прарэктары па бяспецы". Яны адказваюць за прапаганду і "надзейнасць кадраў".

Часцей за ўсё на гэтыя пасады адпраўляюць былых або дзеючых сілавікоў. Еўрарадыё расказвае, у якіх ВНУ ёсць такія супрацоўнікі і якую працу яны выконваюць.

 

БНТУ — выхадзец з унутраных войскаў

Проректор в БНТУ — Василий Анатольевич Алексеенко
Прарэктар па бяспецы БНТУ / times.bntu.by
Проректор по безопасности в БГУ — Ярослав Черкасский
У БДУ прарэктар па бяспецы — супрацоўнік КДБ
Проректор по безопасности в БГУФК — Александр Анатольевич Садик
Прарэктар па бяспецы ў БДУФК — Аляксандр Анатольевіч Садзік / sportedu.by
Проректор по безопасности в МГЛУ — Геннадий Павлович Селейкович
У МДЛУ працуе адразу двое былых сілавікоў

У інязе таксама не абышлося без гэбэшнікаў. Тут прарэктар па бяспецы — Генадзь Паўлавіч Селяйковіч.

На пасаду прарэктара Селяйковіч прыйшоў у лістападзе 2020 года, праводзіў гутаркі з актыўнымі студэнтамі і выкладчыкамі. Трапіў ён сюды не выпадкова: студэнты МДЛУ былі найбольш актыўнымі падчас пратэстаў, многія былі рэпрэсаваныя. Пазней ва ўніверсітэце змянілі рэктара, частка выкладчыкаў была звольненая.

Цяпер, як і большасць яго "калегаў", ён займаецца распаўсюджаннем "правільнай" інфармацыі для студэнтаў і выкладчыкаў.

На гэтым сілавікі ў кіраўніцтве іняза не сканчаюцца — прарэктарам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце тут працуе Дзмітрый Аляксандравіч Кур'ян, былы начальнік упраўлення аховы правапарадку Галоўнага ўпраўлення МУС Беларусі.

 

БарДУ — былы начальнік ГАУС

Проректор по безопасности в БарГУ — Владимир Фёдорович Максимчик
Прарэктар па бяспецы ў БарДУ — Уладзімір Фёдаравіч Максімчык

Пасаду прарэктара ў Баранавіцкім універсітэце займае Уладзімір Фёдаравіч Максімчык. І ён таксама выхадзец з сілавых структур.

У 2022-м працаваў начальнікам АУС Ляхавіцкага райвыканкама, а да гэтага быў начальнікам ГАУС у Баранавічах.

На сустрэчы са студэнтамі БарДУ ў верасні 2020 года Максімчык апраўдваў гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і асабіста курыраваў справу аб дэпартацыі ў Расію баранавіцкага актывіста Алега Малашчанкі

Пасля прызначэння прарэктарам у 2022-м ён заняўся прапагандай сярод моладзі.

У траўні 2024 года Максімчык "заклікаў студэнтаў быць напагатове і не паддавацца на заклікі ўступіць у экстрэмісцкія групоўкі".

"У рамках дыялогавай пляцоўкі для студэнтаў паказваліся тэматычныя відэаролікі, якія раскрываюць розныя аспекты экстрэмізму".

Цікава, якія менавіта аспекты?

 

Чэкіст сярод айцішнікаў

Проректор по безопасности в БГУИР —  Игорь Владимирович Азаров
Прарэктар па бяспецы ў БДУІР — Ігар Уладзіміравіч Азараў
Проректор по безопасности в БГЭУ — Дмитрий Вячеславович Сухов
Прарэктар па бяспецы ў БДЭУ — Дзмітрый Вячаслававіч Сухаў

У наргасе "прарэктар па бяспецы" — хутчэй за ўсё, таксама чэкіст. На сайце ВНУ сказана, што пасаду займае Дзмітрый Вячаслававіч Сухаў.

Ён "адказвае за пытанні забеспячэння бяспекі дзейнасці ўніверсітэта, рэжыму і кадраў, абароны ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны".

Па дадзеных "Вока змагара", Сухаў, верагодна, з'яўляецца супрацоўнікам КДБ.

 

БрДУ — былы начальнік УУС

Проректор по безопасности БрГУ — Андрей Поликарпович Будковский
Прарэктар па бяспецы БрДУ — Андрэй Палікарповіч Будкоўскі

На месцы прарэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах у Брэсцкім універсітэце таксама сядзіць былы сілавік.

Андрэй Палікарповіч Будкоўскі ў мінулым быў начальнікам аддзялення УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Цяпер ён здымаецца ў роліках флэшмобу "Надо", водзіць ва ўніверсітэт сілавікоў з мэтай "інфармавання студэнтаў", сам ходзіць па факультэтах і праводзіць "тыдні прафілактыкі экстрэмізму".

 

ГрДУ — былы кадэбэшнік

Проректор по безопасности в ГрГУ — Алексей Валентинович Беззубик
Прарэктар па бяспецы ў ГрДУ — Аляксей Валянцінавіч Бяззубік

У гродзенскім універы "прарэктарам па бяспецы і кадрах" прызначаны Аляксей Валянцінавіч Бяззубік.

Паводле звестак бота "Вока змагара", раней Бяззубік з'яўляўся супрацоўнікам КДБ, але невядома ў якім званні і на якой пасадзе.

Lucazzone піша, што ён адказны за рэпрэсіі ў дачыненні да студэнтаў і выкладчыкаў. У прыватнасці, Бяззубік займаецца праверкай персаналу на добранадзейнасць і шпегаваннем за студэнтамі і выкладчыкамі.

Так, па яго ініцыятыве была звольненая кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Валковіч, якая адпрацавала ва ўніверсітэце больш за 20 гадоў.

Па яго ж указцы не працягнулі кантракт яшчэ з некалькімі выкладчыкамі.

 

ПалесДУ — былы намеснік начальніка ГАУС

Проректор по безопасности в ПолесГУ — Михаил Михайлович Заранко
Прарэктар па бяспецы ў ПалесДУ — Міхаіл Міхайлавіч Заранка

Міхаіл Міхайлавіч Заранка — былы намеснік начальніка Пінскага ГАУС. Цяпер — прарэктар у ПалесДУ.  Яго прызначылі восенню 2021 года.

У інтэрнэце пад навіной аб яго прызначэнні тады з'явілася шмат абураных каментароў: маўляў, як сілавік можа быць педагогам? Аказваецца, можа.

Ва ўніверсітэце Заранка займаецца прапагандысцкай дзейнасцю.

Напрыклад, 6 снежня 2024 года ён разам з запрошанымі ва ўніверсітэт сілавікамі "нагадваў" другакурснікам пра "адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за парушэнне парадку і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".

У 2023 годзе абмяркоўваў са студэнтамі "тэму дзяржаўнай бяспекі і спосабаў яе забеспячэння" і паказваў студэнтам прапагандысцкі фільм пра заходніх шпіёнаў.

 

МДПУ — былы начальнік калоніі

Проректор по безопасности в МГПУ — Михаил Николаевич Лешкевич
Прарэктар па бяспецы ў МДПУ — Міхаіл Мікалаевіч Ляшкевіч

У Мазырскім пасаду прарэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах займае нейкі Міхаіл Мікалаевіч Ляшкевіч.

Мяркуючы па звестках бота "Кіберпартызан" "Вока змагара", раней Ляшкевіч быў начальнікам спецыяльнага аддзела ў папраўчай калоніі №20.

Вось гэта кар'ерны рост — з калоніі ды адразу прарэктарам ВНУ. 

У ВНУ Ляшкевіч у асноўным праводзіць "інфармацыйна-прафілактычныя" гутаркі з выкладчыкамі і студэнтамі.

Напрыклад, у снежні 2024 года "з мэтай прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў сярод моладзі студэнтам і супрацоўнікам універсітэта быў прадэманстраваны фільм-расследаванне "вірус нацызму". Мэта сустрэчы — "прафілактыка экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці".

А за месяц да прэзідэнцкіх "выбараў" у Беларусі Ляшкевіч агітаваў "праявіць актыўнасць на ўсіх этапах выбарчай кампаніі".

 

МДУ імя Куляшова — былы начальнік штаба вайсковай часткі

Проректор по безопасности в МГУ имени Кулешова — Эдуард Владимирович Куцаков
Прарэктар па бяспецы ў МДУ імя Куляшова — Эдуард Уладзіміравіч Куцакоў

"Эдуард Уладзіміравіч Куцакоў агучыў навучэнцам інфармацыю аб недапушчальнасці дэструктыўных праяў і аб мерах адказнасці за падобныя дзеянні, настроіў юнацтва на абдуманыя ўчынкі і адэкватную лінію паводзін маладых людзей".

Так апісваюць сферу дзейнасці прарэктара і экс-начштаба часткі 6713 у Магілёўскім універсітэце. Дарэчы, гэта альма-матэр Лукашэнкі.

Ні навуковых ступеняў, ні званняў у Куцакова, як і ў яго "калегаў" з іншых універсітэтаў, няма. Шух — і ты прарэктар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі