Навуковы правал. Беларускія вну страчваюць пазіцыі ў рэйтынгу Webometrics

БГУ Минск

За апошнія пяць гадоў сур'ёзна праваліліся БДУ і БНТУ / bsu.by

У студзені 2025 года быў абноўлены Webometrics — глабальны рэйтынг вну, які складае іспанскі даследчы цэнтр CSIC, заўважыў канал “De facto. Беларуская навука”. Сутнасць рэйтынгу ў паказчыку лічбавай актыўнасці: цытуемасці навуковых прац, вэб-відавочнасці ўніверсітэта, колькасці публікацый і г.д. Ён арыентаваны на навуковую актыўнасць універсітэтаў, а не на іх акадэмічныя дасягненні.

Пазіцыі пяці найлепшых беларускіх вну ў новым рэйтынгу:

  • БДУ — 1202 пазіцыя (пяць гадоў таму — 763, год таму — 1048);

  • Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — 3413 (пяць гадоў таму — 4248, год таму — 3275);

  • Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы — 3627 (пяць гадоў таму — 3326, год таму — 3456);

  • БДУІР — 3993 (пяць гадоў таму — 3719, год таму — 3913);

  • БНТУ — 4376 (пяць гадоў таму — 2536, год таму — 4170).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі