Пракуроры заявілі пра "недастатковую ўвагу" ідэалагічнаму выхаванню моладзі

Міліцыянты цяпер часта раздаюць дзецям зброю

Міліцыянты цяпер часта раздаюць дзецям зброю / mosty-zara.by

Генпракуратура РБ заявіла пра "відавочна недастатковую ўвагу пытанням ідэалагічнага і ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі". Гэта выявілі падчас "наглядных мерапрыемстваў" у 2024 годзе ў "некаторых установах адукацыі", якія не называюцца.

Яшчэ адзін недахоп — "пры арганізацыі вольнага часу і працоўнай дзейнасці навучэнцаў, аказання ім сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі не заўсёды ўлічвалася развіццё сучасных тэндэнцый і інтарэсаў непаўналетніх".

Галоўная ж увага Генпракуратуры была звернута на працу "суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні супрацьпраўных паводзін дзяцей і падлеткаў". У іх дзейнасці выявілі "шэраг недахопаў". Тыя ж інспекцыі па справах непаўналетніх "праводзілі аднатыпныя мерапрыемствы", не заўсёды распрацоўвалі індывідуальны падыход да падлеткаў.

Ураду прапанавана "прыняць шэраг дадатковых арганізацыйных і практычных мер па папярэджанні злачыннасці ў маладзёжным асяроддзі".

Як паведамляла Еўрарадыё, у 2024-м пракуратура Віцебскай вобласці правяла праверку і заявіла, што ў школах у дзяцей слаба фармуецца "патрыятычны настрой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі