Беларуску затрымалі пасля 303 дзён нелегальнага жыцця ў Польшчы

За чатыры дні памежнікі затрымалі 11 замежнікаў-нелегалаў

За чатыры дні памежнікі затрымалі 11 замежнікаў-нелегалаў / strazgraniczna.pl

Супрацоўнікі Сілезскага аддзялення памежнай службы Польшчы за апошнія чатыры дні затрымалі 11 замежнікаў, якія парушылі правілы знаходжання ў краіне. Сярод іх грамадзяне Беларусі, Індыі, Грузіі, Бангладэш, Інданэзіі, Малдовы і Узбекістана.

Як піша strazgraniczna.pl, у большасці затрыманых не было дакументаў, якія маглі б даць ім права на легальнае знаходжанне ў Польшчы. Двое грамадзян Грузіі знаходзіліся нелегальна 575 і 595 дзён. Затрыманая грамадзянка Беларусі "пратэрмінавала сваё знаходжанне на 303 дні".

Усіх затрыманых замежнікаў абавязалі пакінуць польскую тэрыторыю на працягу 30 дзён. Ім забаронены паўторны ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны на тэрмін ад 1 да 2 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі