Аляксандр Усік выйграў бой у Тайсана Ф'юры

Усік і Ф'юры / Nick Potts/Press Association/East News
Украінскі баксёр Аляксандр Усік зноў пацвердзіў свой чэмпіёнскі тытул па версіі трох баксёрскіх арганізацый (WBC, WBA і WBO) у цяжкай вазе, атрымаўшы перамогу над Тайсанам Ф'юры.
Бой адбыўся ў Саудаўскай Аравіі. Суддзі аднагалосна аддалі перамогу Усіку, ацаніўшы яго выступленне ў 12 раундах з лікам 116-112.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў спартсмена з перамогай:
“Перамога! Такая важная і такая патрэбная ўсім нам цяпер. Абараніўшы чэмпіёнскі тытул, Аляксандр даказаў: мы, украінцы, свайго не аддамо. І як бы цяжка не было — пераможам. Рынг, поле бою або дыпламатычная арэна — б'емся і свайго не аддамо”, — напісаў прэзідэнт Украіны.
Гэты бой стаў другім супрацьстаяннем Усіка і Ф'юры ў 2024 годзе. Першы паядынак у траўні завяршыўся аналагічна — перамогай украінца. Ф'юры тады прайграў упершыню ў кар'еры.
Для 37-гадовага Аляксандра Усіка ж гэтая перамога стала ўжо 23-й на прафесійным рынгу. І да гэтага часу ён не прайграў ніводнага паядынку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.