Лукашэнка паляцеў у РФ на саміт СНД, Пашынян — не, а Аліеў вяртаецца
Саміт пройдзе ў Санкт-Пецярбургу
25 снежня Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Санкт-Пецярбург на нефармальны саміт СНД, а Нікол Пашынян — не. Прэм'ер-міністр Арменіі спаслаўся на станоўчы тэст на каранавірус. Станоўчы вынік тэсту ён атрымаў у панядзелак. Два дні правёў у самаізаляцыі. Аднак у сераду атрымаў адмоўны вынік, і вярнуўся да звычайнай працы.
Як піша ў Facebook Пашынян, рашэнне не ўдзельнічаць у саміце кіраўнікоў краін СНД ён прыняў "пасля кансультацый з калегамі". У чацвер у Санкт-Пецярбургу пройдзе пасяджэнне вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС. Прэм'ер Арменіі яшчэ не прыняў рашэнне, ці паедзе ён на яго.
На саміце СНД будуць падводзіцца вынікі года і абмяркоўвацца далейшыя перспектывы.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў вяртаецца з саміту СНД з-за авіякатастрофы ў Казахстане, у якой загінулі грамадзяне яго краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.