Пашынян выключыў вяртанне Арменіі ў АДКБ

Нікол Пашынян

Нікол Пашынян / primeminister.am

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, выступаючы 4 снежня ў парламенце, выключыў вяртанне краіны ў Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы. Ён лічыць, што кропка незвароту ў адносінах згаданай арганізацыі і Арменіі пройдзеная. Пашынян нагадаў: раней заяўлялася, што ўдзел Ерэвана ў АДКБ "замарожаны", піша kavkaz-uzel.eu.

"Мы не ўдзельнічаем ні ў распрацоўцы дакументаў, ні ў абмеркаваннях, не выстаўляем ніякіх прапаноў..., — гаварыў прэм'ер. — Па сутнасці, мы ўжо лічым сябе па-за АДКБ. Хай яны вырашаюць, што хочуць. Мы не ўмешваемся ў іх справы...".

Пра тое, што Арменія "замарозіла" свой удзел у АДКБ, стала вядома ў лютым 2024-га. У канцы вясны яна прыпыніла фінансаванне гэтай арганізацыі. У пачатку лета Нікола Пашынян анансаваў выхад Арменіі з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, але не назваў тэрміны.

У АДКБ, акрамя Арменіі, уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі