Ад “генацыду беларускага народа” да “Арэшніка”, АДКБ і Сірыі — эфір
Роза Турарбекава
З падачы лукашэнкаўскіх прапагандыстаў і ідэолагаў у Беларусі пачалася істэрыка на “гістарычную” тэму і чарговае паляванне на ведзьмароў і вядзьмарак. Падставай сталі выказванні ў незалежных СМІ пра неадназначнага “героя” Панамарэнку і пра беларусаў-“калабарантаў”. Выказванні гэтыя не супалі з наяўнай трактоўкай гісторыі рэжымнымі гісторыкамі, і адразу пачаўся вой пра “адмаўленне генацыду беларускага народа”. Адметна тое, што трактоўка беларускай гісторыі, відаць, робіцца пад дыктоўку крамлёўскіх ідэолагаў. З іншага боку, ні маштабныя рэпрэсіі ў сённяшняй Беларусі, ні жаданне рэжыму размясціць расійскую ядзерную зброю генацыдам беларусаў чамусьці не лічаць…
Чаму ідэолагаў і прапагандыстаў так абурае любая спроба крытычна паглядзець на старонкі гісторыі ці пэўных дзеячоў? Як магчыма вырашыць пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў на міжнародным узроўні і хто за вырашэнне гэтага гатовы ўзяцца? Ці сапраўды справа ідзе да паглынання Беларусі Расіяй і чым адметны саміт АДКБ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.