Сын "кашалька" Лукашэнкі Аляксандра Зайцава заняўся ў Беларусі аўтабізнесам

Сын бізнесмена Зайцава пачаў з аўтамабіляў (ілюстрацыйнае фота)

Сын бізнесмена Зайцава пачаў з аўтамабіляў (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

20-гадовы Раман Зайцаў, сын "кашалька" Лукашэнкі Аляксандра Зайцава, заняўся ў Беларусі аўтабізнесам. У яго ўласнасці 50% кампаніі "Лакшэры Мотарс груп", якая з’явілася ў чэрвені 2023 года. Гэта афіцыйны прадстаўнік і эксклюзіўны дыстрыб’ютар кітайскага брэнда Shineray у Беларусі, піша "Бюро".

Арганізацыя зарэгістраваная ў мінскім бізнэс-цэнтры "Няміга-сіці". Менавіта там размяшчаюцца офісы кампаній, звязаных з прарэжымнымі бізнесменамі Аляксандрам Зайцавым, Аляксеем Алексіным і Мікалаем Вараб’ём. "Лакшэры Мотарс груп" таксама валодаюць Павел Садоўнікаў (40%) і Аляксандр Гурскі (10%). Садоўнікаў валодае кампаніяй "Лакшэры Мотарс плюс". Гэта афіцыйны дылер GEELY ў Беларусі з двума аўтасалонамі ў сталіцы.

Мінулай восенню cаўладальнік і па сумяшчальніцтве дырэктар "Лакшэры Мотарс груп" Павел Садоўнікаў расказаў, што кампанія запускае на заводзе "Юнісон" серыйную зборку аўтамабіляў Shineray у Беларусі (завод пачаў збіраць і аўтамабілі Sinotruk). Такое рашэнне звязанае з прэферэнцыямі, якія дае дзяржава для беларускай зборкі і якія адаб’юцца на канечным кошце аўтамабіля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі