Супрацоўніка дэлегацыі ЕС у Беларусі асудзілі на чатыры гады

Мікалай Хіло

Мікалай Хіло / фота з сацсетак

Чатыры гады турмы прысудзілі ў Беларусі мясцоваму супрацоўніку дэлегацыі ЕС Мікалаю Хіло. Суд над ім завяршыўся ў канцы мінулага года.

Еўрапейская служба знешніх сувязяў (EEAS) зноў запатрабавала ад мінскага рэжыму вызваліць свайго супрацоўніка, піша reform.news са спасылкай на выданне POLITICO.

Як паведамлялася раней, Мікалая Хіло затрымалі 24 красавіка 2024 года. Ён вядомы як прапаведнік евангелісцкай царквы "Дабравесце". Яго абвінавацілі ў распальванні варожасці і закліках да санкцый. Пра тое, што ён з'яўляецца мясцовым супрацоўнікам дэлегацыі ЕС у Беларусі, EEAS публічна паведаміла пасля прызначэння даты суда над ім у снежні 2024-га.

Пасля вынясення прысуду прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Аніта Хіпер заявіла: "Мы працягваем заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Хіло".

Прадстаўнік ЕС расказаў POLITICO на ўмовах ананімнасці, што супрацоўнікі КДБ затрымалі Мікалая Хіло каля будынка дэлегацыі ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі