На Australian Open Сабаленка "імкнецца зрабіць хет-трык"

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / x.com/WTA/

Сталі вядомыя саперніцы Арыны Сабаленка (1-й ракеткі свету) і Вікторыі Азаранка (22-й у рэйтынгу WTA) на Australian Open. У сваіх першых паядынках на турніры Сабаленка згуляе з Слоан Стывенс (84) з ЗША, а Азаранка — з Лючыяй Бранцэці (78) з Італіі.

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе стартуе ў Мельбурне 12 студзеня. Арына Сабаленка перамагала на Australian Open у 2023 і 2024 гадах. А цяпер "імкнецца зрабіць хет-трык", пішуць арганізатары. А яшчэ нядаўна яна выйграла турнір у Брысбене (дарэчы, у Вікторыі Азаранка там узнікла праблема з каленам).

Беларускія тэнісісткі Аляксандра Сасновіч (141) і Алена Фалей (210) не прайшлі адбор, яны прайгралі ўжо свае першыя паядынкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі