На гомельскіх інкасатараў напалі ў гандлёвым цэнтры
Напад у гомельскім гандлёвым цэнтры
У Гомелі на інкасатараў напаў нецвярозы 39-гадовы наведвальнік гандлёвага цэнтра, паведамляе Дэпартамент аховы МУС Беларусі.
Відавочцы кажуць, што нецвярозы мужчына відавочна не ўсведамляў, што ён робіць. Спярша ён падышоў да бронеаўтамабіля інкасатараў, прыпаркаванага каля ўваходу ў гандлёвы цэнрт, і паспрабаваў адчыніць дзверы. Пасля беспаспяховых спробаў мужчына пайшоў у гандлёвы комплекс, на парозе якога сутыкнуўся з інкасатарамі і напаў на іх. Потым ён беспадстаўна накінуўся на пакупніка.
Ахова гандлёвага аб'екта націснула кнопку трывожнай сігналізацыі. Я паведамляецца, праз дзве хвіліны на месца здарэння прыбылі міліцыянты з Дэпартамента аховы і затрымалі дэбашыра.
Для далейшага разбору мужчыну даставілі ў аддзяленне міліцыі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.