На будаўніцтве "Мінск-Свету" загінуў рабочы
Следчы камітэт
На будаўніцтве жылога комплексу "Мінск-Свет" 9 студзеня загінуў рабочы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 41-гадовы мантажнік на будаўніцтве працаваў замест стропальшчыка — ён выконваў работы па выгрузцы вокнаў з грузапад'ёмнага крана. Прымаючы груз, мужчына страціў раўнавагу і сарваўся з дзясятага паверха. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў.
Як паведамляе Следчы камітэт, мантажнік працаваў без ахоўнай экіпіроўкі.
Следча-аператыўная група высвятляе акалічнасці на месцы трагічнага здарэння. Асаблівую ўвагу следчыя надаюць прычынам і ўмовам, якія пацягнулі гібель рабочага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.