У Энгельсе ў Саратаўскай вобласці РФ гарыць нафтасховішча авіябазы

Пажар у Энгельсе

Пажар у Энгельсе / Telegram

У Энгельсе ў Саратаўскай вобласці РФ гарыць нафтасховішча авіябазы. Уначы яе атакавалі ўдарныя беспілотнікі (па некаторых звестках, дзясяткі). Мясцовыя ўлады прызнаюць "пашкоджанні на адным з прамысловых прадпрыемстваў", там ідзе "ліквідацыя наступстваў". У сацсетках з'явіліся шматлікія фота і відэа пажару.

Як вядома, у Энгельсе знаходзіцца вайсковы аэрадром (авіябаза "Энгельс-2"), з якога ўзлятаюць самалёты (стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Ту-95), якія наносяць ракетныя ўдары па Украіне. Згаданая нафтабаза адносіцца да камбіната "Крышталь" Расрезерва. Яна захоўвае паліва для авіябазы. Якую шкоду ўжо нанёс моцны пажар, пакуль невядома.

За 2024 год украінскія дроны не менш за 81 раза наносілі ўдары па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, паліўных базах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі і на акупаваных тэрыторыях Украіны, падлічыла "Бі-Бі-Сі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі