Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць ва ўкраінскім памежжы
Вайскоўцы на мяжы з Украінай
Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць ва ўкраінскім памежжы. Падраздзяленні Сухапутных войскаў былі перакінутыя ў Столінскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Гомельскі раёны.
Пра перакідку шэрагу падраздзяленняў стала вядома, дзякуючы паведамленням пра іх наведванне прадстаўнікамі мясцовых уладаў і вайсковага камандавання з мэтай віншавання з навагоднімі святамі (падобныя мерапрыемствы адбыліся і каля мяжы з Польшчай). У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці размешчаны падраздзяленні 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады са Слоніма, у Гомельскім і Мазырскім раёнах — 120-й механізаванай брыгады з Мінска. Як мяркуе тг-канал "Беларускі Гаюн", гэта адбылося ў другой палове снежня 2024-га.
Дзе знаходзіцца падраздзяленне 147-га зенітнага ракетнага палка (батарэя ЗРК "Аса-АКМ"), пакуль невядома.
Выданне адзначае, што каля мяжы з Украінай працягваюць выконваць задачы падраздзяленні Сіл спецаперацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.