Дэмі Мур упершыню атрымала кінапрэмію "Залаты глобус"

Дэмі Мур

Дэмі Мур / Reuters

82-я цырымонія ўручэння кінапрэміі "Залаты глобус" адбылася гэтай ноччу.

Свой першы "Залаты глобус" атрымала амерыканская акторка Дэмі Мур. Яна была ўзнагароджаная ў катэгорыі "найлепшая жаночая роля ў мюзікле або камедыі" за кінастужку "Субстанцыя" (адзначаную на Канскім кінафэсце за найлепшы сцэнар).

Найлепшым фільмам-драмай прызнаны "Бруталіст". Таксама фільм атрымаў узнагароду за найлепшую рэжысуру (Брэдзі Корбет) і найлепшую мужчынскую ролю (Эдрыян Броўдзі).

Узнагарода за найлепшую жаночую ролю ў драме дасталася Фернандзе Торэс ("Я ўсё яшчэ тут").

Найлепшай камедыяй прызналі французскі фільм "Эмілія Перэс". Гэтая ж стужка была адзначаная як найлепшы фільм на замежнай мове.

Узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю ў камедыі / мюзікле атрымаў Себастыян Стэн ("Іншы чалавек").

Найлепшым сцэнарыстам прызналі Пітэра Строгэна ("Канклаў").

Званне найлепшага анімацыйнага фільма атрымала "Плынь", а найлепшага драматычнага серыялу — "Сёгун".

"Залаты Глобус" — штогадовая прэмія, якая ўручаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы ў галіне кінамастацтва. Яна лічыцца другой па важнасці пасля «Оскара».

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі