Рускамоўная Вікіпедыя можа перайменаваць "Белоруссию" на "Беларусь"

Назва "Беларусь" у большасці крыніц выкарыстоўваецца часцей, чым "Белоруссия" / lifehacker.ru
Рускамоўная Вікіпедыя можа перайменаваць "Белоруссию" на "Беларусь". Чакаецца, што канчатковае рашэнне прымуць ужо гэтай зімой.
Як стала вядома, летась працавала спецыяльная група, якая правяла аналітычнае даследаванне. Высветлілася, што назва "Беларусь" у большасці крыніц выкарыстоўваецца часцей, чым "Белоруссия". Па выніках гэтай даследчай працы і была дадзена рэкамендацыя аб перайменаванні артыкула пра нашу краіну.
Канчатковы вынік працоўнай групы з'явіцца праз два тыдні. Далей рашэнне будзе за Арбітражным камітэтам. Будуць і абмеркаванні аб перайменаванні іншых артыкулаў у рускамоўнай Вікіпедыі, у якіх згадваецца "Белоруссия".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.