Спевака Дзядю Ваню залічылі ў "спіс экстрэмістаў"

Спявак Дзядзя Ваня на судзе

Спявак Дзядзя Ваня на судзе / sb.by

На 18 чалавек павялічыўся "пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". У іх лік трапіў спявак і шоўмен Іван Вабішчэвіч, вядомы пад сцэнічным імем Дзядзя Ваня.

Пра арышт музыкі стала вядома на пачатку лістапада 2024 года. А ў снежні таго ж года яго асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі". Нагодай для суда стаў удзел спевака ў пратэстах — дакладней, вулічны марш 23 жніўня 2020 года. Суд пастанавіў, што Вабішчэвіч удзельнічаў у "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Апошнім часам Дзядзя Ваня працаваў пераважна ў Расіі.

У "спісе экстрэмістаў", які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, цяпер налічваецца 4826 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі