Пратасевіч наведваў палітвязня Бабарыку не адзін раз — "Зеркало"

Раман Пратасевіч

Раман Пратасевіч / калаж "Зеркало"

Раман Пратасевіч, верагодна, наведваў палітвязня Віктара Бабарыку ў калоніі не адзін раз. Прынамсі на фота і відэа, якія ён апублікаваў на сваім канале, Пратасевіч выглядае па-рознаму, звярнуў увагу сайт "Зеркало".

Пратасевіч выклаў тры фатаграфіі і адно відэа. Прычым на відэа яны не з’яўляюцца разам: спачатку Раман кажа ўступнае слова, потым у кадры з'яўляецца Віктар Бабарыка, які перадае цёплыя словы сваім родным.

Журналісты звярнулі ўвагу, што на фота з Бабарыкам Пратасевіч гладка паголены, а на відэа ў яго на шчаках можна заўважыць шчацінне. Змянілася і прычоска: на фота Пратасевіч мае адрослыя валасы, а на відэа прычоска больш кароткая і скроні паголеныя.

З гэтага можна меркаваць, што ўступ да відэа ад Рамана і астатнія кадры былі знятыя ў розныя дні, а паездак у Наваполацк было як мінімум дзве. Сам ён не ўдакладняе, калі менавіта і колькі разоў бачыўся з Віктарам Бабарыкам у калоніі.

Экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыку арыштавалі пасля таго, як ён заявіў пра свой намер балатавацца на прэзідэнцкую пасаду ў 2020 годзе. Яго абвінавацілі ў атрыманні хабару і адмыванні грошай і асудзілі на 14 гадоў. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Бабарыку амаль два гады трымалі ў рэжыме інкамунікада, не прапускаюч ад яго ніводнай вестачкі на волю і пазбаўляючы яго сустрэч з адвакатам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі