На волю выйшла палітзняволеная 24-гадовая настаўніца Дар'я Хмяльніцкая

Дар'я Хмяльніцкая

Дар'я Хмяльніцкая / vk.com

На волю выйшла палітзняволеная 24-гадовая настаўніца кітайскай мовы Дар'я Хмяльніцкая. Яе асудзілі на пяць з паловай гадоў за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах.

Як паведамляе Беларускі ПЭН, дзяўчына вызвалілася па памілаванні ў снежні 2024 года. За кратамі яна правяла трохі больш за год.

Дар’я Хмяльніцкая — мінчанка. Пасля заканчэння 23-й гімназіі дзяўчына паступіла на філалагічны факультэт БДУ на спецыяльнасць "усходняя філалогія", вучыла кітайскую мову. Яе дыплом прызналі адным з найлепшых дыпломаў філфака 2022-га. Пасля заканчэння ўніверсітэта Дар'я пайшла працаваць у "родную" 23-ю гімназію ў Мінску — выкладаць кітайскую мову.

У кастрычніку 2023-га яе затрымалі і абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Суд над Дар'яй адбыўся ў чэрвені 2024-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі