Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды Аб'яднанага пераходнага кабінета
Ціханоўская ўручыла медалі ў Варшаве
Падчас афіцыйнага візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінета выбітным асобам, паведамляе яе прэс-служба.
Медаль Францішка Скарыны быў уручаны Альжбэце Смулковай — мовазнаўцы, беларусістцы, першай амбасадарцы Польшчы ў Беларусі.
Медалём "За плённую працу на карысць Беларусі" ўзнагароджаныя:
Ян Маліцкі — прафесар, дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, кіраўнік праграмы Каліноўскага;
Роберт Тышкевіч — польскі палітык, выдавец, грамадскі дзеяч;
Мацей Радзівіл — грамадскі дзеяч, фінансіст, мецэнат.
Таксама Ціханоўская ўручыла медаль "За гонар і годнасць" гісторыку і выдаўцу Андрэю Янушкевічу.
Цырымонія завяршылася нефармальным абменам думкамі і нэтворкінгам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.