У аварыі на Віцебшчыне адзін чалавек загінуў, шэсць пацярпелі
На месцы аварыі
У аварыі на Віцебшчыне адзін чалавек загінуў, шэсць пацярпелі. На 63-м кіламетры аўтадарогі М-8 "Мяжа РФ — Віцебск — Гомель" сутыкнуліся два легкавікі.
Як паведамляе міліцыя, здарэнне адбылося ў аўторак каля 13-й гадзіны. У нейкі момант вадзіцель Volkswagen не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль апынуўся на паласе сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з аўтамабілем Haval.
Кіроўца Volkswagen загінуў, пасажыры (41-гадовая жанчына і 15-гадовая дзяўчынка) пацярпелі. Таксама шпіталізаваны з траўмамі 54-гадовы кіроўца Haval і трое яго пасажыраў (ва ўзросце 52, 39 і 21 гадоў).
Вядома, што 4-6 студзеня ў Беларусі адбыліся 20 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі трое чалавек, пацярпелі 28 (у тым ліку 6 дзяцей).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.