Да жыхароў Барысава на акно прыляцеў паўлін
Паўлін на вуліцы Паштовай у Барысаве
Нечаканага госця выявілі ў сябе на акне на Новы год жыхары шматпавярховіка на вуліцы Паштовай у Барысаве. Там з'явіўся паўлін.
Фатаздымак птушкі барысаўчане апублікавалі ў Інстаграме, і дзякуючы гэтаму гаспадары птушкі неўзабаве знайшліся.
Як піша мясцовы сайт ex-press.live, экзатычныя птушкі ў жыхароў Барысава не така ўжо і рэдкасць. Напрыклад, у 2023 годзе на рацэ Сха заўважылі качак-мандарынак. Як расказваюць мясцовыя жыхары, гэтых птушак гадуюць недалёка ад ракі. Таксама ў Барысаве трымалі і белых паўлінаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.