У Казахстане на трасе ў аварыю трапіла калона з амаль сотні аўтамабіляў
На месцы аварыі
У Казахстане на трасе Астана — Шчучынск у аварыю трапіла калона з амаль сотні аўтамабіляў. З-за складаных умоў надвор'я (была моцная завіруха) ўчастак трасы быў закрыты для руху. Калі ж яны палепшыліся, аўтамабілі прапусцілі. Калону суправаджала паліцыя і спецтэхніка.
Аднак некаторыя кіроўцы не выконвалі хуткасны рэжым і не вытрымлівалі бяспечную дыстанцыю. У выніку на 153-м кіламетры трасы адбылося масавае сутыненне легкавікоў. Праз нейкі час адну з палос трасы ачысцілі, і машыны, якія былі ў працоўным стане, паехалі далей.
На месцы аварыі працуюць дзясяткі дарожных машын і некалькі трактароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.