У Мінску Opel наляцеў на штучную канструкцыю з камянёў
На месцы здарэння
У Мінску Opel наляцеў на штучную канструкцыю з камянёў з надпісам "Партызанскі раён". Як паведамляе ДАІ, здарэнне адбылося ў чацвер каля 11-й гадзіны на Радыяльнай вуліцы.
57-гадовы кіроўца Peugeot, праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі, дапусціў сутыкненне з аўтамабілем Opel, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Ад удару Opel і адкінула на раздзяляльную паласу, дзе была ўсталявана згаданая канструкцыя. Peugeot жа адкінула на аўтамабіль МАЗ.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.