Японка памерла ва ўзросце 116 гадоў — у свеце нама нікога старэйшага за яе

Томіко Ітоока

Томіко Ітоока / AP Photo

Японка Томіка Ітоока, прызнаная Кнігай рэкордаў Гінеса найстарэйшым чалавекам у свеце, памерла ва ўзросце 116 гадоў, піша ВВС. Томіка Ітоока нарадзілася за шэсць гадоў да Першай сусветнай вайны.  

"Спадарыня Ітоока надавала нам мужнасці і надзеі на працягу ўсяго свайго доўгага жыцця", — заявіў 27-гадовы мэр горада Асія Рёсукэ Такашыма.

Томіка Ітоока была адной з трох дзяцей у сям'і. У маладосці яна займалася валейболам і двойчы падымалася на гару Онтакэ вышынёй больш за 3 тысячы метраў. Паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, яна выйшла замуж у 20 гадоў, у яе нарадзіліся дзве дачкі і два сыны.  

Падчас Другой сусветнай вайны яна кіравала офісам тэкстыльнай фабрыкі свайго мужа. Пасля яго смерці ў 1979 годзе жыла адна. У сталым узросце яна любіла бананы і папулярны ў Японіі малочны безалкагольны напой.  

У Томіка Ітоока засталіся адзін сын і адна дачка, а таксама пяцёра ўнукаў. Паводле слоў чыноўнікаў, пахаванне адбылося з удзелам сям'і і сяброў.  

У верасні 2024 года ў Японіі жыло больш за 95 тысяч чалавек ва ўзросце 100 гадоў і старэйшых, большасць з іх — жанчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі