Станчаць "Лявоніху" і навучацца рабіць "бярозку": новы факультатыў у школах
Акрабатыка
Новы спартыўны факультатыў з’явіцца ў беларускіх школах. Дзяцей з 2-га па 9-ты клас будуць вучыць спартыўнай акрабатыцы. Заняткі можна будзе наведваць 2 гадзіны на тыдзень.
У праграму ўключаны нават асновы харэаграфіі — дэмі пліе, харэаграфічныя кружкі. А яшчэ будуць вучыць танцам — але далёка не сучасным. Мяркуецца, што дзяцей навучаць элементам полькі "Трасухі", "Лявоніхі", "Крыжачка" і "Тарантэлы".
У праграме ёсць і зусім складаныя акрабатычныя элементы. Мяркуецца, што сямікласнікі змогуць навучыцца рабіць шпагат у стойцы на руках і скакаць з паваротам вакол сябе. Ёсць у праграме і элементы папрасцей: "масткі", "бярозка", стойкі на руках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.