Навукоўцы плануюць спыніць час у 2029 годзе

Гадзіннік, ілюстрацыйнае фота

Гадзіннік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Навукоўцы ўпершыню ў гісторыі рыхтуюцца спыніць час. Адбудзецца ў 2029 годзе, перадае Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.

Звязана гэта з глабальнай праблемай хронаметражу. Першым на яе звярнуў увагу Дункан Эгню (Dunkan Agnew), геафізік з Інстытута акіянаграфіі Скрыпса ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега. Свой артыкул ён апублікаваў у навуковым часопісе "Nature".

Спыненне часу — гэта рэакцыя навуковага свету на змяненне клімату. У выніку такіх зменаў паскараецца сутачнае вярчэнне Зямлі. Істотным фактарам у гэтым выпадку назыяваюць раставанне ледзянога покрыва ў высокіх шыротах, у тым ліку, у Грэнландыі.

Каардынацыя часу па ўсім свеце дазваляе сінхранізаваць час, напрыклад, смартфонам і камп'ютарам. Некаторыя эксперты мяркуюць, што спыненне часу можа выклікаць сур'ёзныя праблемы з лічбавай інфраструктурай. Навукоўцы не ведаюць, як спыненне часу паўплывае на працу камп’ютараў, навігацыйных сістэм, авіярэйсаў, фондавых біржаў ды іншых сістэм, якія залежаць ад дакладнага вымярэння часу.

На цяперашні час розніца ў часе паміж атамнымі гадзіннікамі ўсё яшчэ невялікая. Але ў будучыні розніца можа павялічыцца і прывесці да разыходжання паміж атамным і сонечным часам. На людзей гэтая праблема непасрэдна не ўплывае, але яна мае значэнне для тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі