У Беларусі выявілі новы від грыбоў і назвалі яго ў гонар Скарыны
Фота носіць ілюстрацыйны характар
Навукоўцы Гомельскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам прафесара кафедры біялогіі Андрэя Цурыкава выявілі ў Гомельскай вобласці новы від грыбоў, піша БЕЛТА.
"Новы грыб мае вельмі малыя памеры і паразітуе на слоівішчы лішайніка. Яго знайшлі на ўскраіне горада Гомеля (Навабеліцкі раён) падчас вывучэння гарадскіх лішайнікаў на прыдарожных дрэвах", — распавялі ў прэс-службе вну.
Для пацверджання раней невядомага навуцы віду грыбоў спатрэбілася пяць гадоў працы. Навукоўцы выкарыстоўвалі сучасныя малекулярна-генетычныя метады, каб пацвердзіць унікальнасць знаходкі.
Новы від грыбоў атрымаў назву "Спіраографа Скарыны" — у гонар беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.