Лукашэнка хоча аднавіць некаторыя каналы сувязі з Еўропай — Дзмітрыеў

Андрэй Дзмітрыеў, архіўнае фота

Андрэй Дзмітрыеў, архіўнае фота

Лукашэнка хоча аднавіць "некаторыя каналы сувязі" з Еўрасаюзам, "асабліва з улікам магчымых будучых перамоваў аб спыненні вайны ва Украіне". Пра гэта заяўляе экс-кандыдат у прэзідэнты, экс-палітвязень Андрэй Дзмітрыеў.

У лістападзе Дзмітрыеў наведаў Германію, дзе меў сустрэчы ў Бундэстагу, а таксама даў інтэрв'ю выданню Tagessspigel, заўважыла "Наша Ніва".

Дзмітрыеў мяркуе, што "ЕС занадта шмат засяроджваецца на санкцыях супраць сілавога апарату". Ён мяркуе, што Еўрасаюзу варта больш засяроджвацца на падтрымцы дзевяці мільёнаў беларусаў, якія жывуць у краіне. Палітык заяўляе пра пагрозу ўсё большай залежнасці Беларусі ад Расіі ды заклікае "трымаць каналы сувязі адкрытымі".

Асноўным напрамкам ён прапануе зрабіць культурны абмен, як гэта было яшчэ ў савецкія часы. Таксама Дзмітрыеў чакае ад Еўропы больш прапаноў, арыентаваных на мясцовае насельніцтва, і адукацыйных праграм.

Лукашэнка, на яго думку, цяпер спрабуе знізіць грамадскае напружанне, вызваляючы частку палітвязняў, але пры гэтым імкнецца захаваць кантроль над сітуацыяй. Таксама мінскі рэжым хоча праверыць, ці магчыма аднавіць дыялог з Захадам. Паводле Дзмітрыева, поўная залежнасць ад Масквы — зусім не ў інтарэсах Лукашэнкі, у якога няпростыя адносіны з Пуціным.

На магчымых мірных перамовах наконт Украіны, кажа Дзмітрыеў, "Беларусь павінна быць прадстаўленая як суверэнная дзяржава — незалежна ад таго, як вы [Еўропа] ставіцеся да Лукашэнкі".

Шанс на дэмакратычныя перамены застанецца, мяркуе палітык, калі ўдасца "не дапусціць поўнага спаўзання краіны ў зону ўплыву Масквы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі