"Сёння Пуцін свядома выбраў Каляды для атакі" — Зяленскі
Украінскія ратавальнікі
Расія запусціла па Украіне больш за 70 ракет, у тым ліку і балістычныя, а таксама больш за сотню ўдарных дронаў. "Кожны расійскі масіраваны ўдар патрабуе часу на падрыхтоўку. Гэта ніколі не спантаннае рашэнне. Гэта свядомы выбар не толькі цэляў, але і часу і даты, — піша ў Telegram украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. — ...Сёння Пуцін свядома выбраў Каляды для атакі. Цэлі — наша энергетыка. Яны працягваюць змагацца за блэкаўт ва Украіне... Адновім максімум. Расійскае зло не зломіць Украіну і не сапсуе Каляды".
Украінскім вайскоўцам удалося збіць больш за паўсотні ракет і "значную частку дронаў". Аднак частка з іх дасягнулі цэляў і нанеслі шкоду. У некаторых рэгіёнах адбыліся адключэнні электраэнергіі. Энергетыкі займаюцца аднаўленчымі працамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.