Каліновец, які амаль год чакае дакументы, правёў пікет у Вільні

Пікет Аляксандра Клачко ў Вільні

Пікет Аляксандра Клачко ў Вільні / "Зеркало"

Беларускі добраахвотнік-каліновец Аляксандр Клачко 18 снежня правёў адзіночны пікет каля літоўскага Дэпартамента міграцыі ў Вільні, піша "Зеркало".

Мэтай акцыі ён называў прыцягненне ўвагі да праблемы легалізацыі беларусаў, у тым ліку добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны. Пра сваю акцыю ён загадзя папярэдзіў у сваім тэлеграм-канале. Дарэчы, 18 снежня акурат адзначаецца Міжнародны дзень мігранта.

Клачко адзначыў, што сёння акурат чатыры гады, як ён вымушана пакінуў Беларусь. У Літве ён ужо 11 месяцаў чакае рашэння Дэпартамента міграцыі на сваю заяву пра атрыманне статусу бежанца.

Да будынка дэпартамента мужчына выйшаў з плакатам па-англійску: "Я вораг Беларусі. Я вораг Расіі. Хто я для Літвы?". Акцыю яму дазволілі праводзіць тры гадзіны. Аднак прыкладна праз паўгадзіны пасля яе пачатку прыехала паліцыя і папрасіла Аляксандра адысці ад будынка на 25 метраў.

Аляксандру Клачко 39 гадоў. Ён нарадзіўся ў Баранавічах, паводле адукацыі — эканаміст. Ва Украіне быў ад пачатку сакавіка 2022-га, служыў у ракетна-артылерыйскім падраздзяленні. Два месяцы ён працаваў на Бахмуцкім кірунку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі