У Парыжы лаюць рэжысёра Берталучы, а ў Бразіліі — спявачку Адэль — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

У Германіі святкуюць папаўненне ў каалаў, від якіх знаходзіцца пад пагрозай знікнення, а яшчэ там вызначылі, што лепшыя падарункі на Каляды дораць свёкры і свякрухі.

Тым часам бразільскі суд пастанавіў зняць адну з песень Адэль з усіх стрымінгавых платформаў, а ў Парыжы адмянілі "Апошняе танга".

Больш падрабязна пра ўсё гэта чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".

 

Апошняе танга — не ў Парыжы

Прэстыжны французскі кінатэатр скасаваў паказ фільма "Апошняе танга ў Парыжы" пасля таго, як праваабарончая супольнасць жанчын выказала пратэст супраць скандальнай сцэны гвалту, знятай без згоды выканаўцы галоўнай ролі Марыі Шнайдэр.

У кінатэатры заявілі, што адклікалі фільм праз пагрозы.

У нас кінатэатр, а не крэпасць. Мы не можам рызыкаваць бяспекай нашых супрацоўнікаў і гледачоў, — растлумачыў дырэктар кінатэатра Фрэдэрык Бано.

В Париже ругают режиссёра Бертолуччи, а в Бразилии — певицу Адель — #ИхНравы
Каала / unsplash.com

Лепшыя падарункі на Каляды

Свёкры і свякрухі, а таксама бабулі і дзядулі ў Германіі лепш за ўсіх угадваюць з падарункамі на Каляды. Такую тэндэнцыю паказваюць вынікі апытання YouGov.

Летась падарункамі названых груп былі незадаволеныя толькі 9 адсоткаў апытаных. Прэзентамі ад сваіх бацькоў і партнёраў — 16 працэнтаў, а сяброў — 18 працэнтаў.

У цэлым, дарэчы, большасць жыхароў Германіі задаволеныя каляднымі падарункамі, якія яны атрымалі ў мінулым годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі