Курсы долара і расійскага рубля выраслі ў Беларусі ў сераду

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 18 снежня курс долара вырас пасля таго, як некалькі дзён паніжаўся. Цяпер долар паказвае максімум за апошнія пяць дзён.

Да тыднёвага максімуму падняўся і курс расійскага рубля. А вось еўра дэманструе тыднёвы мінімум.

Вынікі валютных таргоў 18 снежня:

Долары ЗША: 3,4714 (+0,0083 / +0,24%);
Еўра: 3,6600 (-0,0143 / -0,39%);
Расійскі рубель: 3,3774 (+0,0086 / +0,26%);
Кітайскі юань: 4,7773 (+0,0030 / +0,06%).

Курсы долара і расійскага рубля выраслі ў Беларусі ў сераду
Курсы валют 18 снежня / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі