На чацвер амаль па ўсёй Беларусі прагназуюць дажджы
Зімовы дождж
У чацвер, 19 снежня, уначы і раніцай у Беларусі чакаюцца снег і мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. У дзённыя гадзіны дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд і галалёдзіцу.
Уначы тэмпература паветра складзе ад -8 на ўсходзе да +5 градусаў на захадзе (у Мінску — ад -1 да +1), удзень — 2-7 цяпла (на захадзе — да +9, у сталіцы — ад +4 да +6).
У пятніцу працягнуцца дажджы, магчымы і мокры снег. На працягу сутак прагназуецца 1-7 градусаў цяпла. У суботу ўжо будзе ад -3 да +3, ападкі чакаюцца толькі месцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.