Аранжавы ўзровень небяспекі захаваецца ў Беларусі ў аўторак

Мокры снег, ілюстрацыйнае фота

Мокры снег, ілюстрацыйнае фота / Delfi

У аўторак, 17 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Часам будуць ісці ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, таму сіноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небяспекі на аўторак.

Тэрмометры ўначы пакажуць -1...+5, па паўднёвым захадзе будзе да 7 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад + 1 па паўночным усходзе да +9 па паўднёвым захадзе.

Моцны парывісты вецер і даволі цёплае для снежня надвор'е чакаецца і ў наступныя дні. Па захадзе краіны ўдзень будзе да 7-9 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі