15 паляўнічых пад кіраўніцтвам спецназу вучацца страляць з снайперскай вінтоўкі

Паляўнічых вучаць на снайпераў

Паляўнічых вучаць на снайпераў / тг-канал Унутраных войскаў

У Беларусі паляўнічых сабралі на трохдзённыя зборы па снайперскай падрыхтоўцы, паведамляецца ў тг-канале Унутраных войскаў. Зборы праходзяць у навучальным цэнтры спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў.

"Больш за 15 прадстаўнікоў рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" ва ўзросце ад 20 да 72 гадоў пад кіраўніцтвам інструктараў САХР і СПБТ "Алмаз" вывучаюць тонкасці валодання вінтоўкай Мосіна", — гаворыцца ў паведамленні.

Упор на зборах плануецца зрабіць на практыку са штодзённай стральбой у рознай тактычнай абстаноўцы, у тым ліку ва ўмовах абмежаванай бачнасці.

Таксама паляўнічыя вывучаюць асновы ваеннай тапаграфіі, адпрацуюць аказанне першай дапамогі, маскіроўку, якую снайперы ўжываюць у баявой дзейнасці.

Пра курсы па перавучванні паляўнічых на снайпераў у красавіку 2024-га казаў кіраўнік таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч — былы міністр МУС. Цяпер у арганізацыі каля 60 тысяч чалавек. Улады спадзяюцца, што паляўнічыя ўвойдуць у атрады так званага "народнага апалчэння".

15 паляўнічых пад кіраўніцтвам спецназу вучацца страляць з снайперскай вінтоўкі
Паляўнічых вучаць на снайпераў / тг-канал Унутраных войскаў
15 паляўнічых пад кіраўніцтвам спецназу вучацца страляць з снайперскай вінтоўкі
Паляўнічых вучаць на снайпераў / тг-канал Унутраных войскаў
15 паляўнічых пад кіраўніцтвам спецназу вучацца страляць з снайперскай вінтоўкі
Паляўнічых вучаць на снайпераў / тг-канал Унутраных войскаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі