97-гадовая беларуска загарэлася ад свечкі каля абраза
Бабруйчанку шпіталізавалі ў цяжкім стане
97-гадовая жанчына пацярпела ад свечкі. Як паведамляе прэс-служба МНС, інцыдэнт здарыўся ўдзень 16 снежня ў кватэры на вуліцы Ульянаўскай у Бабруйску.
Жанчына ў сваёй кватэры запаліла свечку перад абразом. Ад неасцярожнага руху пенсіянеркі на ёй загарэлася адзенне. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў праўнук затушыў падпаленую вопратку на бабулі. Ён жа паклікаў суседку, а тая звярнулася па хуткую дапамогу.
Ратавальнікі перадалі жанчыну медыкам. Яе шпіталізавалі ў цяжкім стане з апёкамі 40% цела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.